Макей і Сурыкаў абмеркавалі дату сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі

Макей і Сурыкаў абмеркавалі дату сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі

У аўторак, 1 снежня, адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і расійскага пасла Аляксандра Сурыкава. Яны абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, а таксама графік кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны.

Можна зрабіць выснову, што Макей і Сурыкаў гаварылі пра верагодныя даты сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Як вядома, паездка Лукашэнкі ў Маскву, якая мусіла адбыцца ў канцы лістапада, была перанесеная. Кіраўнікі Беларусі і Расіі збіраліся абмеркаваць планы стварэння расійскай авіябазы ў нашай краіне.

Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі