Максім Мірны выйшаў у паўфінал тэніснага турніру ў Барселоне
![Максім Мірны выйшаў у паўфінал тэніснага турніру ў Барселоне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_165405_big.jpg.webp?itok=Mczavo8G)
Беларускі тэнісіст Максім Мірны выйшаў у паўфінал тэніснага турніру ў Барселоне. У парным разрадзе, разам з філіпінцам Трэтам Х'юі. У матчы 1/4 фіналу яны перамаглі Рохана Бапану з Індыі і Жана-Жульена Ражэ з Нідэрландаў — 7:6, 6:4. У паўфінале Мірны і Х'юі згуляюць з амерыканцамі Бобам і Майкам Браянамі.
Адзначым, што прызавы фонд турніра складае больш за 2 млн долараў.