Маргарыта Ляўчук прадала карціну, намаляваную сваімі валасамі

Маргарыта Ляўчук прадала карціну, намаляваную валасамі / t.me/by_culture
Маргарыта Ляўчук прадала карціну, намаляваную валасамі / t.me/by_culture

Спявачка Маргарыта Ляўчук намалявала сваімі валасамі карціну і прадала яе на аўкцыёне за 600 долараў, паведамляе Беларуская Рада культуры.

Усе грошы будуць перададзеныя родным палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна.

Карціну набыў беларускі айцішнік, які з’ехаў з сям’ёй з Беларусі ў 2021 годзе.

“Карціну набыў, бо, па-першае, падабаецца Марго і яе творчасць, а па-другое — гэта мой данат на падтрымку сям’і Алеся [Пушкіна] і беларускай культуры ўвогуле. Сябры, падтрымлівайце беларусаў і беларускую культуру, захоўвайце мову — і ўсё будзе добра!” — пракаментаваў ён сваю пакупку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі