Марш для масавых шэсцяў можа напісаць Вольскі і параіць Хаменка
Дэмакратычны марш на музыку афіцыйнага гімна Ігар Варашкевіч назваў “прыцягнутым за вушы”. Аляксандр Кулінковіч выступае супраць любых маршаў увогуле. Лявон Вольскі не супраць напісаць маршавую песню для дэмакратаў. Алег Хаменка нагадаў, што ёсць шмат старых жаўнерскіх маршавых песень. А Аляксандр Памідорoff лічыць, што ствараць дэмакратычны марш на музыку старой песні пра Сталіна — зневажаць людзей. 9 красавіка на пасяджэнні палітрады АДС намеснік старшыні Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч агучыў напісаны невядомым паэтам тэкст маршу для выканання падчас “масавых шэсцяў дэмакратычных сіл”. У якасці музыкі “грамадоўцы” прапанавалі пакінуць мелодыю сённяшняга афіцыйнага гімна Беларусі. Еўрарадыё запыталася ў вядомых беларускіх рокераў, што б яны прапанавалі ў якасці маршу дэмакратам.
Лідэр N.R.M. Лявон Вольскі лічыць, што гімны і маршы павінны быць у кожнай арганізацыі – ад партыі да ўстановы грамадскага харчавання.
Лявон Вольскі: “У кожнай партыі мусіць быць свой гімн. Гэта ў нас яны альбо карыстаюцца тым, што ўжо ёсць, альбо нічым не карыстаюцца. Гэта як мінімум у кожнай партыі, а так – і ў кожнай маленькай арганізацыі, і ў кожнай рэстарацыі, кожнага бара павінна быць свая песня”.
Праўда, сам музыка пісаць партыйны гімн адмаўляецца, а вось падумаць над маршам — не супраць.
Лявон Вольскі: “Калі б былі прапановы, я б, безумоўна, тады б падумаў і вырашыў. Але пакуль рана казаць пра тое, якое б гэта было – баявое ці не. Наўрад ці баявое, бо мы не пішам у стылі “З песняй у атаку!” Такое наўрад ці трэба пісаць. У нас жа баявых дзеянняў не вядзецца пакуль. Хаця падобныя бываюць сітуацыі”.
Лідэр гурта “Крама” Ігар Варашкевіч кажа, што пісаць новы тэкст на музыку старога афіцыйнага гімна — справа няўдзячная і выглядае гэта “прыцягнутым за вушы”. Як не лічыць патрэбным пісаць нешта спецыяльна для таго, каб людзі спявалі дзесьці на партыйным сходзе альбо ў намётавым гарадку.
Ігар Варашкевіч: “У любым выпадку гэта будзе прыцягнута за вушы. Асабліва, калі новы тэкст, а музыка тая ж засталася. Нічога спецыяльна пісаць не трэба. Штучна ў мастацтве нічога не зробіш. Спявае моладзь “Тры чарапахі” – няхай спявае. Я не магу ўявіць, як можна людзям заспяваць нашу песню “Камендант”. І, безумоўна, яе ў намётавым гарадку ніхто спяваць не будзе”.
Аляксандр Кулінковіч, лідэр гурта “Neuro Dubel”, сцвярджае, што партыйныя гімны нікому, акрамя кіраўніцтва партыі, нецікавыя. Таму ён супраць іх. Як і не лічыць, што моладзі неабходна штосьці прапаноўваць у якасці маршу для шэсцяў. Маўляў, моладзь сама вызначыцца і выбярэ, што ёй спяваць.
Аляксандр Кулінковіч: “Я ўвогуле лічу, што марш гэта дрэнна. Не думаю, што моладзі трэба нешта прапаноўваць. Калі яна хоча нешта спяваць – няхай сама выбірае і спявае, да прыкладу, “Паветраны шар”. Калі захоча іншую, то няхай спявае яе”.
Пісаць нешта на замову лідэр “дзюбялёў” нават брацца не будзе. Кажа, не справіцца. Асабліва, калі гэта будзе марш альбо гімн.
Аляксандр Кулінковіч: “На замову я не магу, у мяне проста не атрымаецца. Усе гэтыя рэчы мне проста не блізкія. А рабіць нешта на замову, асабліва калі да душы не блізка, то гэта нейкае самагвалтаванне”.
Катэгарычна супраць адмыслова напісаных гімнаў і лідэр гурта “Жыгімонт Ваза” Сяргей Скрыпнічэнка. Па яго словах, гімнамі песні не нараджаюцца, а становяцца.
Сяргей Скрыпнічэнка: “Такое адмыслова не робіцца. Нейкія песні становяцца гімнамі калі іх так народ успрымае масава. А калі навязваць, то атрымаецца “лукамол”.
Не разумее неабходнасці напісання новай маршавай песні і лідэр “Палаца” Алег Хаменка. Асабліва, калі карыстацца музыкай старога афіцыйнага гімна. Па яго словах, у песеннай гісторыі беларусаў ужо ёсць шмат такіх песень. І калі б да яго звярнуліся, ён бы прапанаваў адну з іх. Толькі ў сучаснай апрацоўцы.
Алег Хаменка: “Вельмі шмат нацыянальных беларускіх песень і маршаў. Трэба ўзяць нашу гістарычную спадчыну і нашы жаўнерскія, нашы салдацкія, нашы маршавыя песні. Там усё ёсць, навошта іх пісаць?! І чаму іх не выкарыстоўваць на нейкіх шэсцях”?
Спробы напісаць дэмакратычны марш паводле афіцыйнага гімна музыка Аляксандр Памідорoff называе псеўдаініцыятывай, што бярэ пачатак у савецкіх часах і зневажае годнасць беларусаў.
Аляксандр Памідорoff: “Тое, што скарыстаная песня “Мы беларусы”, якая першапачаткова з’яўлялася песняй пра Сталіна, гэта яшчэ раз паказвае, што гэтыя людзі глыбока звязаны з савецкім мінулым. Якія б тэксты, патрыятычныя ці звышпатрыятычныя, яны ні падкладалі. А калі ў тэкст убіваць словы пра ліцвінаў і Еўрасаюз, то гэта глупства і знявага для людзей, якім насамрэч неабыякавыя і дзяржава, і краіна, і грамадскасць, і ўласны стан”.
А ў якасці маршавай песні на шэсцях музыка прапанаваў “Шыхт зважай, крокам руш”!