Маршрутка праехала на чырвонае святло і сутыкнулася з легкавіком (відэа)

Аўтааварыя з удзелам маршрутнага таксі маркі Mercedes адбылася ў Мінску ўвечары 1 снежня. 45-гадовы кіроўца маршруткі ехаў па вуліцы Арлоўскай з боку вуліцы Гая ў накірунку Смаргоўскага тракту. Ён праехаў скрыжаванне Арлоўскай з Азізава на чырвонае святло. У выніку адбылося сутыкненне з аўтамабілем Mitsubishi, які рухаўся ў сустрэчным накірунку і здзяйсняў разварот.

Ад удару па інэрцыі маршрутку адкінула і яна сутыкнулася са слупом. Ніхто ў аварыі не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, паведамляе сайт onliner.by.

У адносінах кіроўцы маршрутнага таксі складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф альбо пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на 2 гады.

Відэа — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі