Марыя Калеснікава настойвае ў судзе на сваёй поўнай невінаватасці
Марыя Калеснікава і Максім Знак у судзе / Ramil Nasibulin/BelTA / Handout via REUTERS
Марыя Калеснікава дала паказанні на судовым працэсе, падчас якога паслядоўна абвергла абвінавачванні.
Пра гэта паведаміў БелаПАН адвакат Уладзімір Пыльчанка. Па яго словах, "Марыя бадзёрая і адчувае сябе добра".
Абаронца таксама расказаў, што Максім Знак заняў у судовым працэсе аналагічную пазіцыю. Раней Знак заявіў суду, што ўсе абвінавачванні супраць яго беспадстаўныя і нічым не падмацаваныя.
Закрыты суд над каардынатаркай штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года Марыяй Калеснікавай і юрыстам штаба Максімам Знакам пачаўся 4 жніўня.
Справу разглядае Мінскі абласны суд у будынку суда Мінскага раёна.
Калеснікавай і Знаку пагражае да 12 гадоў калоніі: абаіх абвінавачваюць у спробе захопу ўлады,
публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай
бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.
Калеснікава была ўзятая пад варту 8 верасня мінулага года. За дзень да гэтага невядомыя
выкралі яе ў цэнтры Мінска і спрабавалі вывезці з краіны, аднак на беларуска-ўкраінскай
мяжы яна парвала свой пашпарт.
9 верасня затрымалі Максіма Знака.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.