Лукашэнка пра апанентаў: "Хто ў турме, хто ў выгнанні. Права выбару"

Лукашэнка адказвае на пытанні Стыва Розэнберга

Лукашэнка адказвае на пытанні Стыва Розэнберга / @rubanau_collage

Журналіст ВВС Стыў Розэнберг прыехаў у Мінск і задаў пытанні Аляксандру Лукашэнку ў дзень выбараў.

Розэнберг вядомы па інтэрв'ю з Лукашэнкам, якое ён правёў неўзабаве пасля выбараў 2020 года. Шмат каму запомніўся спакой журналіста, з якім ён праводзіў інтэрв'ю — і нервовая рэакцыя беларускага палітыка на пытанні пра апанентаў.

На гэты раз Розэнберг не праводзіў інтэрв'ю з Лукашэнкам, але стаў адным з замежных журналістаў, якія ў дзень выбараў змаглі патрапіць на ягоную прэс-канферэнцыю.

Вось расшыфроўка іх размовы (якая пачалася з пытання Лукашэнкі).

 

“Ты што, у школе не вучыўся?”

— Якое ты брыдкае пытанне яшчэ падрыхтаваў мне? Як заўсёды, штосьці... (смяецца).

— Добрай раніцы!

— Добрай раніцы, Стыў.

— І ўсё ж такі, як можна назваць гэтыя выбары дэмакратычнымі, калі вашы самыя заўзятыя праціўнікі і супернікі або знаходзяцца або ў турме, або ў выгнанні?

— Стыў, ну давай. Можа, зараз будзе працяг, я адкажу, каб не забыцца. Хто ў турме, хто ў выгнанні і таму падобнае, а ты вось тут. Гэта права выбару, гэта дэмакратычна.

Хтосьці выбраў турму, хтосьці выбраў выгнанне, як ты кажаш. Мы ж нікога не выганялі з краіны. І больш за тое — мы адкрылі краіну. І я ўжо, напэўна, разоў пяць заяўляў пра тое, што мы не злапамятлівыя людзі, не шкодныя, кожнаму будзе прадастаўлены шанец.

Механізм рэалізацыі вось такі. Наперад! І я не вырашаю. Вось перад табой Ігар Тур сядзіць. Ён (вобразна кажу) — ён вырашае!

Гэта значыць, грамадская камісія, дзе сродкі масавай інфармацыі шырока прадстаўленыя. Яны ж у 20-м годзе фатаграфаваліся на кожным скрыжаванні і ў кожным сродку масавай інфармацыі, у тым ліку і ВВС.

Мы гэта ўсё прааналізавалі, час быў. Мы ведаем ролю кожнага. Прыязджайце, адказвайце. Парушыў закон — скажам адкрыта, жорстка: у месцы не вельмі далёкія, пра якія ты сказаў.

Хтосьці наогул разумее, што без гэтага не абысціся — ён там застаецца. Гэта ж дэмакратычна, гэта права выбару кожнага чалавека.

Скажу шчыра, Стыў: калі б ты такую пазіцыю ў парушэнне закона прыняў, ты б тут не сядзеў. Хутчэй за ўсё, ты да нас бы не прыехаў.


Лукашэнка прапанаваў Розэнбергу паручыцца за Калеснікаву?

— Але вы сказалі нядаўна (на днях, так?) што мы не павінны нікому закрываць рот. Вы гэта сказалі, так?

— Ні ў якім разе. Я табе і не закрываю рот.

— Ну вы сказалі, так? Літаральна два дні таму.

— Абсалютна, так. Мы пабудуем краіну і не дазволім нікому закрываць рот. Так і будзе.

— Але вашы сур'ёзныя супернікі не толькі не дапушчаныя да выбараў, але і некаторыя з іх сядзяць. Больш за тое, больш за 1,2 тыс. палітвязняў засталося…

— Пачакай, ужо ж выпусцілі нямала. Гэта 1,2 тыс. ты казаў было напярэдадні.

— Засталося, так.

— Але калі адняць больш за дзвесце, колькі атрымаецца? Ты што, у школе вучыўся?

— Я проста да таго, што калі нікому рот закрываць не нельга, можа быць, пара адкрываць вось гэтыя камеры і выпусціць гэтых палітвязняў? І Марыю Калеснікаву, і Сяргея Ціханоўскага…

— Зноў ты за Марыю... Ну добра, адкажу табе на гэтае пытанне.

Ты кажаш пра закрыццё рота ці закрыццё ў турме кагосьці? Ну калі рот — гэта адно. Ну калі турма, гэта той, хто занадта шырока раскрыў, груба кажучы, рот. Той, хто парушыў закон.

Ну звычайна, што, у Англіі і ў Злучаных Штатах Амерыкі няма турмаў? Чаму ты не прыводзіш станоўчы прыклад? За часамі лукашэнкавай улады ў турме сядзела больш за 40 тысяч чалавек. Цяпер — больш за 20 тысяч. Гэта добры вынік?

Ну добры ж, станоўча, прынамсі, нашую дыктатуру характарызуе. Недэмакратычны рэжым... Вы пра гэта не кажаце.

Хто парушыў закон, той будзе сядзець. І нават там мы яму рот не закрываем. І Марыя Калеснікава, і іншыя, пра якіх ты кажаш... Я памятаю, гэтае пытанне ты ўжо другі раз задаеш, як сваяк ўсё адно, на БРІКС, па-мойму, ты мне задаваў пра Калеснікаву... што яна памерла! Што нікога туды не пускаюць! Скажу шчыра, ты мяне падштурхнуў да таго, каб я пацікавіўся: а што там дзеецца з Марыяй? Кажуць, здаровая.

Лукашенко об оппонентах: “Кто в тюрьме, кто в изгнании. Право выбора”
Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам, больш за год ёй не дазвалялі мець зносіны ні з блізкімі, ні з адвакатамі

Але я кажу: слухайце, у мяне да вас просьба, хай бацька сходзіць. Ну пакажыце Стыву, што яна здаровая. Бачыў фатаграфію? Бачыў. Дык як жа мы рот закрываем.

[...]

Не перабірай, Стыў. У любой дзяржаве за парушэнне закона трэба несці адказнасць. Суровы закон, але ён закон. Гэта не я прыдумаў. Гэта прыдумана народамі многіх краін. Суровы закон, але ён закон, яго трэба выконваць.

— Закон трэба выконваць. Але гэтыя людзі сядзяць, бо яны вас крытыкуюць.

— (перабівае) І калі ты не ведаеш закона, гэта цябе не вызваляе ад адказнасці. Гэта таксама не я прыдумаў. Гэта юрыдычная ўся супольнасць так заяўляе [...]. Таму калі ты лабіруеш і за кагосьці там выступаеш, то, ну, у нас гэта не забараняецца.

Калі ты на парукі кагосьці бярэш і Тур там у камісіі прыме рашэнне, што можна табе пайсці насустрач, то мы разгледзім гэтае пытанне. Але тыя, за каго ты выступаеш, яны, па-мойму, і не хочуць асабліва на свабоду.

 

“Адгадай з трох разоў”

Апошняе пытанне, калі можна.

— Ды хоць дзесяць.

—  Мы размаўлялі з іншымі кандыдатамі на гэтых выбарах…

— Але яны не сядзяць жа.

— Не сядзяць, адзін з іх вас нават публічна падтрымлівае. Вас падтрымлівае. Ваш супернік. Лідар Кампартыі.

— Правільна.

— А другі пышна вас хваліць. Даволі дзіўна. Дзіўная гонка з такімі супернікамі.

— Стыў, гэта для цябе новы досвед.

— Так, я такіх выбараў не бачыў, гэта праўда.

— Дык, ну а што ты мне прапануеш? Мне радавацца ці сумаваць з гэтай нагоды? Скажы, калі ласка? Калі ты хочаш сур'ёзна, я табе магу растлумачыць. Самая сур'ёзная сітуацыя ў сувязі з той палітыкай, якую мы праводзім апошнім часам [...] Самая складаная сітуацыя — у лідара Кампартыі.

Таму што камуністы падтрымалі яго жаданне вылучыцца. Так, калі лідар хоча партыі — то, калі ласка. Але яны яму сказалі: у нас ёсць свой кандыдат. Здагадайся з трох разоў, хто гэта. Камуністы будуць падтрымліваць гэтага кандыдата. Таму што ў адзінай краіне на постсавецкай прасторы да твайго глыбокага жалю (і тваіх там, хто за табой стаіць, я разумею так) у Беларусі мы ні адну партыю ніколі не гнабілі. Нават Беларускі народны фронт. І нават Зянона Пазьняка, які праводзіць палітыку зусім... праводзіў, і пункт гледжаньня ў яго адрозьніваецца ад майго. Я яго нават павіншаваў з юбілеем нядаўна. І прызнаю, што гэта сапраўдны рэвалюцыянер.

[...]

Але мы нават іх не давалі. Тым больш — камуністаў. [...] Чаму яны супраць мяне будуць галасаваць?

 

"Мне фіялетава"

— Можна яшчэ адно кароткае і апошняе пытанне?

— Ну вядома можна!

— Вядома, што ні ЗША, ні Еўрасаюз, ні Вялікабрытанія не прызнаюць вас легітымным прэзідэнтам.

— Гэта вашае права.

— Вось якія ў вас надзеі звязаныя з новай адміністрацыяй ЗША? Спадзяецеся, што гэтая сітуацыя зменіцца пасля прыходу Трампа?

— Якая гэтая?

— Ну вось гэтая легітымнасць. Непрызнанне.

— Непрызнанне чаго?

— Ну тое, што цяпер пакуль вось ЗША, Еўропа…

— Непрызнанне нашай улады — мяне вы маеце на ўвазе — не зменіцца?

— ...што з прыходам Трампа стаўленне да вас з боку Захаду зменіцца.

— Скажыце, калі ласка, Стыў: калі цяпер я б зрабіў заяву, што я не прызнаю выбары ЗША і не прызнаю Трампа, што-небудзь у Амерыцы б змянілася? Ці ў вас там у Вялікабрытаніі — Стармер [Кір Стармер — прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі ад Лейбарысцкай партыі. —  Еўрарадыё] ці як там яго прозвішча? Я не прызнаю Стармера, і што? Што ў Вялікабрытаніі адбудзецца? Нічога. Менавіта так у нас нічога не адбудзецца.

Прызнаеце вы там у Еўрасаюзе, не прызнаеце гэтыя выбары... Ну, гэта справа густу.

Паверце, вось клянуся вам, гэта абсалютна... Ну, як вы кажаце, фіялетава. Ці вы прызнаеце нашы выбары, ці не. Мне галоўнае, каб беларусы прызналі гэтыя выбары, і спакойна яны завяршыліся, як пачаліся. Вось гэта для мяне галоўнае.

А там... вашая справа. Прызнаеце? Ну, мы адрэагуем, падзякуем. Не прызнаеце? Вы ўжо не прызналі. Вось калі заўтра Злучаныя Штаты Амерыкі зробяць заяву або прамаўчаць хоць бы з нагоды нашых выбараў — слухайце, што вы будзеце рабіць? Што вы будзеце рабіць? Ну, вам не прывыкаць, вы ж Трампа гэтага гнабілі з ранку да вечара перад выбарамі. Як толькі Трамп выбары выйграў, вы папаўзлі праз Атлантычны акіян.

Лукашенко об оппонентах: “Кто в тюрьме, кто в изгнании. Право выбора”
Стыў Розэнберг / скрыншот прамой трансляцыі

Хто паўзком, хто па дне, хто паверсе. Паўзлі, некаторыя не ведаюць, як падпаўзці сёння да гэтага Трампа. Цяжкая ў вас доля, у Еўропы, чакайце. Вам трэба патурбавацца пра гэта. З прыходам Трампа праблемы не ў Беларусі будуць. У Еўропе будуць праблемы. Яны ўжо ў вас пачаліся.

[...]

Таму, Стыў, вам лепш маўчаць і не пераймацца з нагоды таго, ці прызнае хтосьці нашы выбары, ці не прызнае. Вечарам усё будзе вядома. Усё залежыць ад беларускага народа, такі перыяд.

Яшчэ ты нешта хацеў у мяне спытаць?

— Дзякуй.

— Не-не, я ж цябе запрашаў.

— Я думаю, што ва ўсіх астатніх ёсць пытанні.

— Ну, дзякуй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі