Марзалюк пачаў чытаць лекцыі футбалістам пра дзяржаўную сімволіку
Удзельнікі сустрэчы з Ігарам Марзалюком / t.me/mst_gov_by/
Дэпутат, прапагандыст і гісторык Ігар Марзалюк пачаў чытаць лекцыі футбалістам пра дзяржаўную сімволіку РБ. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму Беларусі, "інфармацыйнае мерапрыемства" арганізавалі для прадстаўнікоў футбольнага клуба "Дынама-Мінск". Яго правялі "на базе Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама".
Марзалюк не толькі расказаў пра "ўзнікненне айчыннай сімволікі і гістарычныя працэсы яе фармавання", але і "падзяліўся важнай інфармацыяй пра філасофію, якая ляжыць у аснове беларускіх сімвалаў дзяржаўнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.