Беларускі нацыяналізм: ад ВКЛ і БНР да РБ — эфір з Пашкевічам
Алесь Пашкевіч / Еўрарадыё
У Мінску працягваюць судзіць у закрытым рэжыме палітзняволенага заснавальніка крамы Symbal.bу і культурніцкага менеджара Паўла Белавуса. Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за “здраду дзяржаве”. У абвінавачанні гаворыцца, што Павел “распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму”, вёў “антыдзяржаўную дзейнасць”, “стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы”. Такія абвінавачанні выставіў рэжым, які давёў краіну да фактычнай акупацыі расійскімі войскамі і зрабіў яе суагрэсарам у дачыненні да Украіны, чыноўнікі якога не карыстаюцца беларускай мовай, не лічаць ні паўстанне Каліноўскага, ні ўтварэнне БНР нацыянальнымі дасягненнямі.
Якое значэнне для беларускай нацыі маюць як паўстанне 1863 года, так і з’яўленне БНР альбо “Слуцкага збройнага чыну” і чаму ў сучаснай Беларусі беларусацэнтрычнасць стала “здрадай дзяржаве”? “Ген партызаншчыны” — ці жывы ён у беларусах і калі можа праявіцца? Як мяняе свядомасць статус суагрэсара і якія ўрокі года вайны мусяць вынесці для сябе беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Алесь Пашкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.