Масавыя арышты супрацоўнікаў ДФР звязаныя з хітрымі схемамі ўзбагачэння
Дэпартамент фінансавых расследаванняў
Масавыя арышты ў ДФР КДК звязаныя з хітрымі схемамі ўзбагачэння, якія дазвалялі жыць на шырокую нагу.
Як прыгадвае тэлеграм-канал @allians_belarus, напрыканцы 2020-га нехта абрабаваў кватэру аднаго з кіраўнікоў арганізацыі. Скралі тое, што складана набыць на сціплы дзяржаўны заробак. У тым ліку:
- залатую манету коштам у 2000 долараў;
- гадзіннік Poljot ($800);
- залатое кальцо за $600 і яшчэ некалькі таннейшых (па $480)
Пакуль невядома, ці затрыманы былы гаспадар усяго гэтага багацця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.