Больш за 20 афіцэраў Дэпартамента фінансавых расследаванняў трапілі за краты

Аўтазак каля КДБ

Аўтазак каля КДБ / Euroradio

Больш за 20 старшых афіцэраў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ трапілі за краты. Арышты праводзіць КДБ. Асноўны ўдар прыйшоўся на ўпраўленне па Мінскай вобласці і Мінску, а таксама на цэнтральны апарат, піша "Наша ніва" са спасылкай на свае крыніцы.

Арышты праходзяць ужо некалькі тыдняў у рамках расследаванняў спраў, распачатых па фактах атрымання хабараў і "перавышэння службовых паўнамоцтваў". Спачатку быў затрыманы з хабарам, атрыманым ад прадпрымальніка, афіцэр з мінскага ўпраўлення. Ён і пачаў расказваць пра іншых.

ДФР удзельнічае ў рэпрэсіях, выконваючы замовы па ліквідацыі бізнесаў, пасадках няўгодных ці выцісканні іх за мяжу праз фабрыкацыю эканамічных крымінальных спраў. Летам 2023-га ў Дэпартаменце заявілі, што за паўгода выяўлена 75 злачынстваў па "фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці". Найперш маюцца на ўвазе данаты на дапамогу фондам падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў.

Нядаўна Дэпартамент фінансавых расследаванняў узначаліў выхадзец з КДБ — палкоўнік Андрэй Самбук, які ўзначальваў Следчае ўпраўленне.

Больш за 20 афіцэраў Дэпартамента фінансавых расследаванняў трапілі за краты
Палкоўнік Андрэй Самбук / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі