ДФР выявіў за паўгода 75 выпадкаў "фінансавання тэрарызму і экстрэмізму"

Мікалай Васілевіч / t.me/viasna96
Мікалай Васілевіч / t.me/viasna96

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю заяўляе, што за паўгода выяўлена 75 злачынстваў па "фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці".

Гаворка пра гэта ішла на пасяджэнні калегіі ведамства, паведамляе прэс-служба.

Пад гэтым, як правіла, маюцца на ўвазе данаты на дапамогу фондам падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў, СМІ ды інш.

Суд па адной з такіх справаў прызначаны на 13 ліпеня ў судзе Першамайскага раёна Мінска, піша праваабарончы цэнтр "Вясна". Былога трэнера-масажыста зборнай Беларусі па біятлоне Мікалая Васілевіча будуць судзіць па абвінавачанні ў "фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці".

6 чэрвеня Мінгарсуд ужо прысудзіў яму 6 гадоў калоніі, прызнаўшы вінаватым у "фінансаванні экстрэмісцкага фармавання" і "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці".

На пачатку студзеня КДБ унёс ягонае прозвішча ў "спіс тэрарыстаў".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі