Дэпартамент фінансавых расследаванняў узначаліў выхадзец з КДБ

Дэпартамент фінансавых расследаванняў

Дэпартамент фінансавых расследаванняў / soyuz.by

2 лютага Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага начальніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Ім стаў Андрэй Самбук.

У ДФР ён прыйшоў з Камітэта дзяржбяспекі, дзе займаў пасаду начальніка следчага ўпраўлення.

Папярэдні кіраўнік ДФР Ігар Маршалаў у лістападзе 2023-га атрымаў прызначэнне амбасадарам у Зімбабвэ.

ДФР у Беларусі выконвае такую ж карную ролю, як і іншыя сілавыя структуры. Напрыклад, выяўляе факты "фінансавання тэрарызму і экстрэмізму" — так рэжым Лукашэнкі трактуе данаты, напрыклад, у фонды салідарнасці, прызнаныя "экстрэмісцкімі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі