Блогеру Мікіту Мелказёраву пагражае ГУБАЗіК
Мікіта Мелказёраў
Сілавікі з ГУБАЗіКа пагражаюць блогеру Мікіту Мелказёраву, заўважыў праваабарончы цэнтр "Вясна".
У сваім тэлеграм-канале міліцыянты заявілі, што правядуць ператрусы і допыты родных Мелказёрава "з асаблівай прыхільнасцю". Таксама яны заявілі пра "кватэрнае пытанне" для Мелказёрава — так міліцыянты называюць аперацыю, калі громяць кватэры палітуцекачоў і здымаюць гэта на відэа.
Нагодай для заяваў ГУБАЗіКа стала тое, што Мелказёраў назваў партыйнага дзеяча часоў СССР Панцеляймона Панамарэнку "кавалкам лайна". Падчас Другой сусветнай вайны Панамарэнка камандаваў штабам партызанскага руху ў Беларусі.
Як расказвала Еўрарадыё, дзяржпрапагандыст Казакоў прапанаваў за гэта расстраляць Мелказёрава ці забіць ледасекам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.