Мельянец змог выехаць з Беларусі разам з жонкай і 7 дзецьмі

Сяргей Мельянец

Сяргей Мельянец / facebook.com/melsergiy

Сяргей Мельянец змог выехаць з Беларусі разам з жонкай і 7 дзецьмі. Пра гэта ён напісаў у Facebook. Гэтай вясной хрысціянскі прапаведнік, паэт, выканаўца аўтарскай песні, шматдзетны бацька правёў 25 сутак на Акрэсціна.

"Раней, на пытанне “Як справы?" адказваў "Яшчэ жывы, яшчэ на волі". Цяпер сітуацыя змянілася — я ўжо на волі, піша Мельянец. — Здарыўся цуд — па малітвах родных і сяброў мяне выпусцілі з турмы на Акрэсціна, дзе правёў 25 сутак. Прыйшлося тэрмінова з'язджаць з краіны...".

Сяргей Мельянец просіць у тых, у каго ёсць магчымасць, дапамагчы яго сям'і, якая апынулася на чужыне.

Мельянца затрымалі ў сакавіку ў Мінскім гарадскім судзе — ён прыйшоў на судовае пасяджэнне, каб малітоўна падтрымаць палітвязня Ігара Карнея. На яго склалі пратакол аб адміністрацыйным праваапарушэнні і асудзілі на 13 сутак арышту. Пасля дадалі яшчэ 12 сутак.

Тры гады таму Сяргея Мельянца судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі на акне і аштрафавалі. Летась ён удзельнічаў у пахаванні палітвязня Алеся Пушкіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі