Сястра Алеся Пушкіна расказала яго галоўную таямніцу

Пахаванне Алеся Пушкіна / facebook.com/melsergiy
Пахаванне Алеся Пушкіна / facebook.com/melsergiy

Старэйшая сястра Алеся Пушкіна Святлана расказала, як у дзяцінстве малявала за яго. Пра гэты ўспамін напісаў у сацсетках адзін з удзельнікаў пахавання мастака Сяргей Мельянец:

"— А вы ведаеце галоўную таямніцу Алеся? — Старэйшая сястра Святлана зрабіла шматзначную паўзу. — Я малявала за яго ў школе! Я на год старэйшая. Ён — у першым, я — у другім класе. Ён не ўмеў маляваць. А потым... Як залезе на печ, возьме просты аловак і малюе старажытнае войска, коні, пікі. Адно і тое ж малюе. І ўсё. Ён пайшоў, пайшоў…"

57-гадовы мастак Алесь Пушкін памёр у ноч на 11 ліпеня: падчас аперацыі ў яго спынілася сэрца. Пушкіна асудзілі на 5 гадоў зняволення за ягоную творчасць.

Паводле неафіцыйных звестак, у мастака была прабадная язва. Своечасовую медыцынскую дапамогу яму ў зняволенні не аказалі, у рэанімацыю ён трапіў у цяжкім стане. Праваабаронцы заклікаюць пачаць крымінальную справу па факце яго гібелі.

Пахавалі Пушкіна 13 ліпеня на яго радзіме — у вёсцы Бобр Крупскага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі