Праваабаронцы заклікаюць пачаць крымінальную справу за смерць Алеся Пушкіна

Алесь Пушкін / Еўрарадыё
Алесь Пушкін / Еўрарадыё

Праваабаронцы заклікаюць Генпракуратуру і Следчы камітэт пачаць крымінальную справу на падставе факта смерці Алеся Пушкіна.

Па іх словах, улады выкарыстоўваюць неаказанне медыцынскай дапамогі як форму ціску на палітвязняў. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што гэта можа разглядацца як катаванне або бесчалавечнае абыходжанне.

Таксама яны назвалі недапушчальнай практыкай тое, што некаторых палітвязняў трымаюць без сувязі са сваякамі і адвакатамі — гэта выклікае сумнеў у здавальняючым стане іх здароўя.

Праваабаронцы канстатуюць, што Беларусь не выконвае сваіх абавязацельстваў, "каб права на жыццё ў належнай ступені абаранялася законам і забяспечвалася на практыцы".

Акрамя таго, у заяве адзначаецца, што частка беларускіх вязняў (у тым ліку палітычных) больш уразлівая праз узрост і захворванні.

Пра смерць мастака і палітвязня Алеся Пушкіна стала вядома 11 ліпеня. Яму было 57 гадоў. Паводле неафіцыйных звестак, у яго спынілася сэрца падчас аперацыі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі