Маглі выратаваць, але не спяшаліся. Што за хвароба забрала жыццё Алеся Пушкіна
Мастак Алесь Пушкін / tut.by
Мастак і палітвязень Алесь Пушкін памёр у гродзенскім шпіталі, куды яго ўжо без прытомнасці прывезлі з турмы. Сярод прычын шпіталізацыі і, мяркуючы з усяго, смерці, называюць прабадную язву. Расказваем, што гэта за захворванне.
Язва, ад якой можна памерці
Прабадную язву яшчэ называюць перфарацыяй — гэта стан, пры якім нявылечаная язва страўніка ці дванаццаціперснай кішкі прапальвае слізістую абалонку. Праз гэта змесціва страўніка пачынае прасочвацца ў брушную поласць.
"Дрэннае харчаванне, стрэс, раней існы гастрыт — атрымліваецца язва. Калі яе не лячыць і не мяняць лад жыцця, яна прагрэсуе і адбываецца прабадзенне: па сутнасці, гэта дзірка ў сценцы страўніка ці кішкі. Альбо крывацёк адкрываецца, альбо змесціва страўніка ці кішкі выходзіць у брушную поласць, выклікае перытаніт. І калі не аказаць тэрміновую дапамогу (а хто ў калоніі хутка акажа хірургічную дапамогу?), то высокая імавернасць смерці", — тлумачыць Еўрарадыё доктарка, імя якой мы не называем з меркаванняў бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.