Марыя Калеснікава па-ранейшаму знаходзіцца ў санчастцы гомельскай калоніі

Марыя Калеснікава з бацькам пасля аперацыі 
Марыя Калеснікава з бацькам пасля аперацыі 

Марыя Калеснікава трэці тыдзень застаецца ў санчастцы гомельскай калоніі, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.

У адміністрацыі калоніі кажуць, што палітзняволеная пачуваецца няблага, апетыт у яе нармальны. Ёй дазволілі перадаць ежу, прыдатную для больш хуткага аднаўлення.

Адваката да Марыі на мінулым тыдні не пусцілі. Як паведамлялася раней, бацьку дазволілі наведаць яе ў калоніі 5 снежня.

Як распавядала Еўрарадыё, напрыканцы лістапада Марыю Калеснікаву шпіталізавалі з перытанітам, які ўзнік у выніку прабадзення язвы. Пасля аперацыі яна некалькі дзён была ў рэанімацыйным аддзяленні. Потым яе вярнулі ў калонію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі