Мікалая Статкевіча на паўгода перавялі ў адзіночную камеру
Аб пераводзе Мікалая Статкевіча ў "адзіночку" распавяла яго жонка Марына Адамовіч. Упершыню за паўтара месяца ёй дайшлі ад мужа два лісты.
— З пятага жніўня ён на паўгады быў змешчаны ў якасці пакарання ў адзіночку памерам каля трох квадратных метраў, шырынёй у метр, з прышпіленымі да сцяны “нарамі”, — піша Марына Адамовіч — Пакаранне, аналагічнае ПКТ у “звычайнай” калоніі, дзе вязні у казармах і могуць выходзіць на вуліцу. У калоніі асаблівага рэжыму, дзе ён і так у камеры, можна пакараць, хіба, памерамі і паўпадвальным памяшканнем. Ну і адсутнасцю званкоў і прагулак. Але няхай ён сам раскажа. Крышку пазней яго лісты агучу. Пакуль радая таму, што дачакалася ліста. І усяго ж толькі паўтары месяцы мінула.
Мікалая Статкевіча асудзілі па "справе Ціханоўскага" на 14 гадоў асаблівага рэжыму. Ён быў арыштаваны яшчэ 30 траўня 2020 года. У чэрвені 2022 году Статкевіча перавялі з гомельскага СІЗА ў глыбоцкую калонію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.