Мілінкевіч: Мы з Казуліным знойдзем агульную пазіцыю
На сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдата ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Алеся Меха ў Кобрыне прысутнічаў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч. Ён быў там у якасці даверанай асобы звольненага за ўдзел у выбарах актывіста БНФ. Карэспандэнт “Еўрарадыё” Юльян Навумік пагутарыў з Мілінкевічам “у палявых умовах”.
Еўрарадыё: - Ці не перасякаецца Ваша каманда з камандай Казуліна?
А.Мілінкевіч: - З гэтым мужным чалавекам я сустракаўся ўжо некалькі разоў пасля яго вызвалення. Па яго вяртанні 25 верасня з Вашынгтону мае адбыцца яшчэ сустрэча. Рэч у тым, што ў Казуліна "забралі" партыю. Але ён сам варты партыі. Мае вялікі палітычны капітал. Думаю, мы знойдзем агульную пазіцыю.
Еўрарадыё: - А з Партыяй БНФ?
А.Мілінкевіч: - У мяне з людзьмі БНФ добрыя стасункі ў рэгіёнах і горшыя з менскім кіраўніцтвам. З Баршчэўскім ды Івашкевічам зусім цяжка гаварыць, з Вячоркам лягчэй, з Губарэвічам добры кантакт.
Еўрарадыё: - Як збіраецца Ваша каманда абараніць вынікі назірання?
А.Мілінкевіч: - Правялі навучанне назіральнікаў. Калі не дазволяць назірання ў акруговых камісіях, выратаваць сапраўдныя, аб’ектыўныя вынікі будзе бадай што немагчыма. Але мая мэта палягае не толькі ў гэтай плоскасці. Сваю місію бачу ў тым, каб яднаць праеўрапейскія сілы. Нічога не маю супраць Расіі, але Беларусь усё-такі неад’емная частка Еўропы.