Мінчук не змог выкупіць гадзіннік і напаў на работніцу ламбарда

Напад на ламбард

Напад на ламбард / Следчы камітэт

У Мінску мужчына напаў на работніцу ламбарда, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Інцыдэнт здарыўся ўдзень 13 кастрычніка ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Мужчына дастаў прадмет, падобны да пісталета, і запатрабаваў аддаць яму наручны гадзіннік. Паведамляецца, што ён ужо прыходзіў у гэты ламбард за некалькі гадзін да нападу, каб выкупіць гадзіннік, але меў недастаткова грошай.

Спалохаўшыся пагроз, работніца ламбарда аддала гадзіннік, пасля чаго нападнік уцёк.

Міліцыянты па гарачых слядах затрымалі мужчыну. Высветлілася, што гэта 50-гадовы беспрацоўны мінчук.

На яго пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў разбоі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі