У Баранавічах 16-гадовы падлетак прыехаў на ровары рабаваць ламбард

У Баранавічах спрабавалі абрабаваць ламбард / кадр з відэа МУС
У Баранавічах спрабавалі абрабаваць ламбард / кадр з відэа МУС

13 чэрвеня каля 13-й гадзіны 25-гадовая супрацоўніца ламбарда ў Баранавічах паведаміла ў міліцыю пра спробу рабавання.

Як паведамляе прэс-служба МУС, малады чалавек, узброены прадметам, падобным на пісталет, зайшоў у ламбард і, пагражаючы зброяй, запатрабаваў перадаць яму грошы. Аднак пабачыўшы, што жанчына націснула трывожную кнопку, ён уцёк.

Лавіць нападніка адправіўся ўвесць гараддзел міліцыі, быў уведзены спецплан. Міліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі, што малады чалавек прыехаў да ламбарда на ровары, а потым на ім жа з'ехаў у бок чыгуначнага вакзала.

Нападніка неўзабаве затрымалі. Выявілася, што яму 16 гадоў і ён вучыцца ў адной з устаноў адукацыі. Пры ім быў цацачны пісталет.

Цяпер на юнака пачалі крымінальную справу за разбой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі