Падрыхтаваліся да зімы? Якім будзе надвор'е ў бліжэйшыя дні
Зіма
Тыдзень будзе марозным, але ў заходніх раёнах Беларусі пакуль яшчэ пратрымаюцца плюсавыя тэмпературы, абяцаюць у Гідраметцэнтры. Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор'е ў найбліжэйшыя дні.
У нядзелю, 24 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе невялікі снег, месцамі — мокры снег. Ноччу слупок тэрмометра апусціцца да -7°С, а днём максімальная тэмпература будзе ў раёне -2..+3°С.
У панядзелак, 25 лістапада, з Заходняй Еўропы на Беларусь пачне перамяшчацца цёплы атмасферны фронт. Будзе дажджліва, месцамі пройдзе мокры снег. Тэмпература паветра будзе моцна адрознівацца на захадзе і на ўсходзе Беларусі. Ноччу слупок тэрмометра ва ўсходніх рэгіёнах можа апусціцца да -10 °С, а ў заходніх будзе каля нуля. Днём на ўсходзе — мароз да -3 °С, а ў заходніх абласцях будзе да +7°С.
Трошкі пацяплее бліжэй да аўторка, 26 лістапада. Тэмпература паветра ўначы -3..+ 3°С, Днём будзе 0..+7°С. Але для паўднёвага ўсходу прагноз адрозніваецца: ноччу да -6°С, а днём да -2°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.