Мінгандлю дазволіў свабодны імпарт 185 найменняў дарагога алкаголю
Мінгандлю Беларусі зацвердзіла пералік дарагіх алкагольных напояў, якія можна свабодна імпартаваць у 2016 годзе. Адпаведны дакумент 31 снежня быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Ён набывае моц з 1 студзеня.
Як інфармуе sputnik.by, у пераліку — 185 найменняў дарагога алкаголю (джын, віскі, шампанскае, каньяк). У ім такія вядомыя маркі, як Moet & Chandon, Dom Perignon, Jack Daniel's, Black Velvet, Jameson, Chivas Regal, Hennessy, Beefeater. З заўтрашняга дня іх змогуць імпартаваць як дзяржаўныя, так і прыватныя кампаніі.
Адзначым, што дарагімі лічацца напоі з коштам не меншым за 10 еўра за бутэльку на складзе вытворцы.
Фота: flickr.com