Мінімум 10 расійскіх "Шахедаў" за ноч "зайшлі" ў Беларусь

БПЛА тыпу "Шахед"

БПЛА тыпу "Шахед" / pravda.com.ua

Уночы з 9 на 10 лістапада ў Беларусь з Украіны заляцелі як мінімум 10 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу "Шахед". Дроны праходзілі праз "беларускі калідор" Славуціч — Прыпяць, заляталі з Чарнобыля і Лоева. Некаторыя даляцелі да Мазырскага раёна.

Першы дрон заляцеў у 00:06, ён трымаў курс на Камарын. Далей БПЛА заходзілі ў 00:22, 00:44, 00:59, 01:01, 01:40, 02:09, 02:17 і 03:00, паведамляе ініцыятыва "Беларускі Гаюн".

Частка "Шахедаў", якія заходзілі ў "беларускі калідор", разварочвалася над Беларуссю і ляцела ў зваротным напрамку. Так адзін з дронаў вярнуўся на Чарнігаўшчыну, паўторна заляцеў у Беларусь ужо ў Гомельскім раёне і адтуль пайшоў у бок Расіі.

Паводле папярэдніх звестак, над тэрыторыяй Беларусі ўночы на 10 лістапада зніклі як мінімум тры "Шахеды": у 00:51 пад Брагінам; у 01:57 у Мазырскім раёне; у 02:09 у Ельскім раёне.

Минимум 10 российских "Шахедов" за ночь "зашли" в Беларусь

За тыдзень Расія запусціла па Украіне 600 беспілотнікаў, 800 кіраваных авіябомбаў і амаль 20 ракет. Пра гэта 10 лістапада расказаў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго слоў, уночы на 10 лістапада РФ прымяніла рэкордную колькасць БПЛА — 145.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі