Мінінфарм патлумачыў, чаму абмежаваны доступ да трох навінавых інтэрнэт-рэсурсаў

Тры медыяпляцоўкі былі заблакаваныя ў Беларусі ў чацвер / Fotolia​
Тры медыяпляцоўкі былі заблакаваныя ў Беларусі ў чацвер / Fotolia​

Доступ да навінавых інтэрнэт-рэсурсаў Deutsche Welle, "Настоящее время" і "Новы час" абмежаваны, паколькі гэтыя медыяпляцоўкі распаўсюджвалі гіперспасылкі на экстрэмісцкія матэрыялы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на першага намесніка міністра інфармацыі Андрэя Кунцэвіча.

Першы намеснік міністра нагадаў, што арт.19 закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму забараняе распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы. Пры гэтым арт. 38 закона аб СМІ вызначае прамую забарону на распаўсюд гіперспасылак на падобныя матэрыялы.

Сайты беларускай газеты "Новы Час", тэлеканала "Настоящее время" і выдання Deutsche Welle перасталі адкрывацца ў Беларусі ў чацвер. З-за мяжы і праз VPN яны да гэтага часу даступныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі