Міністр транспарту: Колькі каштуе праезд у грамадскім транспарце, 50 капеек?

Міністр транспарту: Колькі каштуе праезд у грамадскім транспарце, 50 капеек?

У кулуарах Палаты прадстаўнікоў карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся ў міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака, калі плануецца давесці аплату праезду ў грамадскім транспарце да ста адсоткаў. Міністр не толькі не даў адказу на гэтае пытанне, але і ўвогуле заблытаўся ў падліках кошту праезду.

Анатоль Сівак: Пра тарыфы вам лепш запытацца ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання. А праца нашага міністэрства скіраваная на зніжэнне сабекошту перавозак. Але ў асобных рэгіёнах акупнасць перавозак даходзіць да 75%.

Еўрарадыё: Але ж вы ведаеце, колькі сёння павінен каштаваць квіток у грамадскім транспарце сталіцы, каб аплата была 100 адсоткавая?

Анатоль Сівак: Калі на 75% акупляецца перавозка, а на 25% датуецца, то можна падлічыць: 50 капеек і дадайце 25% ― вось вам і разлік. Колькі гэта будзе? 62,5, напэўна… Вы можаце падлічыць”.

На самой справе, сёння квіток на праезд у гарадскім наземным транспарце ў Мінску каштуе 60 капеек, 65 капеек каштуе праезд у сталічным метро. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі