Мінскае "Дынама" пачало хатнюю серыю з паражэння ад "Адмірала" — 0:3

Мінскае "Дынама" пачало хатнюю серыю з паражэння ад "Адмірала" — 0:3

Мінскае "Дынама" пачало хатнюю серыю ў чэмпіянаце КХЛ з паражэння ад "Адмірала" з Уладзівастока — 0:3 (0:1, 0:0, 0:2). Дынамаўцы мелі перавагу ў першым перыядзе, не рэалізавалі буліт (Артур Гаўрус), а шайбу на 16-й хвіліне закінулі госці. Далей гульню гаспадароў пляцоўкі паламалі шматлікія выдаленні, пачаліся бойкі. А шайба ўпарта не ішла ў браму гасцей, нават, калі "Дынама" было ў большасці. А на 48-й хвіліне "Адмірал" закідвае другую шайбу, трэцяя заляцела ў пустую браму на 59-й. Відэа можна паглядзець тут. Адзначым, што каманду гасцей трэніруе беларускі спецыяліст, былы трэнер мінскіх дынамаўцаў Аляксандр Андрыеўскі.

У мінскага "Дынама" пасля 26 матчаў застаецца 40 ачкоў, як і ў "Віцязя", яны займаюць 7-8 месцы ў Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі. У апошніх чатырох паядынках былі толькі паражэнні. 10 лістапада дынамаўцы згуляюць на "Мінск-Арэне" з кітайскім "Куньлунь Рэд Старам", пачатак у 19.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі