Мінскае "Дынама" прайграла адзінаццаты раз запар

Мінскае "Дынама" прайграла адзінаццаты раз запар

Пройгрышам скончыўся для мінскага "Дынама" чарговы матч у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. Беларускія хакеісты на выездзе прайгралі кітайскаму "Куньлуню" — 1:2 (0:1, 0:1, 1:0).

На 5-й хвіліне лік адкрыў Брэндан Йіп, пад канец другога перыяду Дэвантэ Сміт-Пелі павялічыў адрыў гаспадароў (39). Толькі на 44-й хвіліне Андрэю Касціцыну ўдалося забіць шайбу, "размачыўшы" лік. 

Для "зуброў" гэта адзінаццаты запар пройгрыш.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі