Мінскае "Дынама" прайграла ў авертайме лідару Усходняй канферэнцыі

Мінскае "Дынама" прайграла ў авертайме лідару Усходняй канферэнцыі

У сераду, 2 снежня, мінскае "Дынама" прайграла лідару Усходняй канферэнцыі. У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі на "Мінск-Арэне" было атрыманае крыўднае паражэнне ад расійскага клуба "Сібір" — 2:3 (0:1, 0:0, 2:1, 0:1). Мінчукі працяглы час прайгравалі, госці валодалі ініцыятывай. Аднак на працягу адной хвліліны ў трэцім перыядзе дзве шайбы закінулі Гундэрсан і Чычу. Мала быць яшчэ адна валявая перамога ў асноўны час, аднак за 10 секундаў да фінальнай сірэны Мезараш лік зраўняў. У авертайме ён жа прынёс перамогу гасцям.

Пасля 37 матчаў "Дынама" мае 54 ачкі і знаходзіцца пакуль па-за зонай плэй-оф у Заходняй канферэнцыі.

4 снежня мінскае "Дынама" будзе прымаць "Металург" з Навакузнецка, пачатак у 19.30.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі