Мінскае метро 7 лістапада будзе працаваць па нядзельным графіку

Мінскае метро 7 лістапада будзе працаваць па нядзельным графіку

7 лістапада мінскае метро будзе працаваць па графіку нядзелі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на КУП "Мінскі метрапалітэн".

Прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузьмін паведаміў, што нядзельны графік прадугледжвае змены ў інтэрвалах руху. Актуальны расклад, па яго словах, размешчаны на сайце Мінскага метрапалітэна.

Метро будзе працаваць з 5.30 да гадзіны ночы. Цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам ад 5,5 да 12 хвілін — у залежнасці ад часу сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі