Мінскім ільготнікам выдадуць спецыяльныя бясплатныя праязныя
Мінскім школьнікам выдадуць бясплатныя праязныя / Еўрарадыё
У Мінску плануюць арганізаваць улік пасажыраў, якія карыстаюцца правам бясплатнага праезду. Першымі ў эксперыменце паўдзельнічаюць навучэнцы школ і каледжаў, пішуць "Мінск-Навіны".
Ужо з 1 верасня навучэнцы двух мінскіх каледжаў і чатырох школ атрымаюць карткі, аналагічныя праязному. З 1 кастрычніка колькасць карыстальнікаў такімі карткамі павялічаць. А з 1 студзеня 2024 годв такія карткі атрымаюць усе льготнікі.
Пасля апрабавання ў Мінску новую мадэль хочуць распаўсюдзіць па ўсёй Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.