Мінскія дынамаўцы абыгралі ў гасцях лідара канферэнцыі ЦСКА — 4:2

Мінскія дынамаўцы абыгралі ў гасцях лідара канферэнцыі ЦСКА — 4:2

Мінскія дынамаўцы абыгралі ў гасцях лідара Заходняй канферэнцыі КХЛ ЦСКА — 4:2 (1:0, 2:1, 1:1). У "Дынама" вызначыліся Кірыл Варонін (3-я хвіліна), Шэйн Прынс (29-я), Сцяпан Фалькоўскі (29-я, першая яго шайба ў КХЛ!) і Брэндан Козун (60-я, у пустую браму).

Армейцы абыгрывалі беларускую каманду 17 разоў запар (!), і нарэшце "Дынама" перарвала гэтую серыю няўдач. Папярэдні раз перамога была атрымана ў Мінску ў верасні 2014-га, а ў Маскве — у лістападзе 2010 года.

9 снежня мінчукі прымаюць маскоўскае "Дынама".

Мінскія дынамаўцы абыгралі ў гасцях лідара канферэнцыі ЦСКА — 4:2
Статыстыка / twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі