Мінскую радзільню №2 плануюць аддаць пад хворых на COVID-19

Мінскую радзільню №2 плануюць аддаць пад хворых на COVID-19

З'явілася інфармацыя, што мінскую радзільню №2 на вуліцы Бельскага плануюць перапрафіляваць для лячэння пацыентаў з COVID-19. Спецыфіка гэтай радзільні ў тым, што тут прымаюць заўчасныя роды.

Адна з пацыентак распавяла парталу TUT.by, што зранку 12 лістапада персанал радзільні паведаміў: пацыентак перавядуць у іншае месца, а каго можна выпісаць — выпішуць.

"Доктар сказала, што нас перавядуць у 7-ю або 5-ю радзільню, але рашэнне пакуль не прынятае. Нічога не вядома, таму ў нас ёсць пытанні, чаму ўсё робіцца так экстрана і няма ніякіх каментароў?" — кажа мінчанка.

Па яе словах, некаторыя палаты ўжо вызвалілі, а ў радзільні чакаюць распараджэнняў ад кіраўніцтва.

Telegram-канал "Белыя халаты" апублікаваў непацверджаную інфармацыю, што ва ўстановы аховы здароўя Мінска рассылаюць ліст пра "часовае спыненне шпіталізацыі" ў 2-ю радзільню. Падпісаў ліст першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Чараднічэнка. Паводле ліста, шпіталізацыя ў радзільню №2 спыняецца з 12 лістапада да асаблівага распараджэння. На працягу двух сутак пацыентаў трэба перавесці ў іншыя лякарні. Сама радзільня будзе перапрафіляваная пад каранавірусных хворых.

У радзільні №2 журналістам TUT.by пацвердзілі, што клініку плануюць перапрафіляваць пад лячэнне пацыентаў з COVID-19. Аднак загаду з камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама пакуль няма. 

На сёння каранавірусных хворых у Мінску лечаць у 2-й гарадской клініцы, інфекцыйнай клініцы і дзіцячая інфекцыйнай клініцы. Таксама хворых на COVID-19 шпіталізуюць у 3-ю гарадскую бальніцу імя Я. Клумава (тэрапеўтычны корпус), 4-ю бальніцу (тэрапеўтычны корпус, частка хірургічнага корпуса і нефралагічнае аддзяленне), 5-ю бальніцу (неўралагічны корпус і корпус № 1) і 6-ю гарадскую бальніцу (тэрапеўтычны корпус), у РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі і Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў ВАВ ім. П. Машэрава. Нядаўна было прынятае рашэнне аддаць пад іх цалкам сталічную гінекалагічную клініку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі