Мінспорту абвяргае інфармацыю Le Monde пра допінг беларускіх весляроў
Міністэрства спорту Беларусі абвяргае інфармацыю газеты Le Monde пра допінг беларускіх весляроў. Паведамленне французскага выдання не адпавядае сапраўднасці і ўводзіць чытачоў у зман, сцвярджае прэс-служба Мінспорту. Беларуская асацыяцыя каноэ рыхтуе заяву з гэтай нагоды, якая будзе апублікаваная ў пятніцу.
Як паведамляла Еўрарадыё, газета Le Monde, са спасылкай на нейкія свае крыніцы, паведаміла, што ў 17 допінг-пробах беларускіх весляроў знайшлі мельдоній (ён забаронены з 1 студзеня 2016 года). Сцвярджалася, што былі знойдзены сляды "больш цяжкага допінгу". Аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не было.