Мінюст назваў "суб'ектамі грамадзянскай супольнасці" 5 праўладных арганізацый
Улады ствараюць падкантрольную "грамадзянскую супольнасць" / Ілюстрацыйнае фота t.me/minskbrsm/
Мінюст РБ назваў "суб'ектамі грамадзянскай супольнасці" 5 праўладных арганізацый: "Белая русь", аб'яднанне ветэранаў, рэспубліканскі саюз моладзі, саюз жанчын і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Толькі яны і маюць права на "ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі ў асаблівых формах". Першай з асноўных задач узаемадзеяння дзяржорганаў і грамадзянскай супольнасці называецца "забеспячэнне грамадзянскага (народнага) адзінства".
"Зачыстка" грамадзянскай супольнасці Беларусі праводзілася да 2020 года, а падчас рэпрэсій яна актывізавалася. Асабліва, калі міністрам юстыцыі стаў генерал Сяргей Хаменка. Ён гэта назваў "інвентарызацыяй". У выніку засталіся толькі праўладныя арганізацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.