Мінздароўя: Імпартная прадукцыя не падаражэе ад увядзення экспертызы

Мінздароўя: Імпартная прадукцыя не падаражэе ад увядзення экспертызы

Увядзенне абавязковай санітарна-гігіенічнай экспертызы імпартнай прадукцыі, якую прадугледжвае пастанова Саўміна № 666, не прывядзе да падаражэння тавараў. Пра гэта заявіў сёння журналістам начальнік аддзелу гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Юрый Фядотаў, інфармуе БЕЛТА.

Бізнес-супольнасць Беларусі выступае супраць пастановы Саўміна № 666

Ён пракаментаваў заявы імпарцёраў, якія асцерагаюцца росту коштаў. Па словах прадстаўніка Мінздароўя, на Захадзе на падобныя выпрабаванні траціцца да 10% кошту тавараў. Што да Беларусі, то гэта будуць “невялікія грошы”. Зрэшты, выдаткі будуць залежаць ад складанасці выпрабаванняў. Напрыклад, даследаванне пестыцыдаў можа каштаваць да 2-3 мільёнаў рублёў, а выпрабаванні звычайных тавараў абыдуцца імпарцёрам значна танней.

Прадстаўнік Мінздароўя таксама абверг інфармацыю, што для правядзення паўторнай санітарна-гігіенічнай экспертызы імпарцёр павінен будзе аддаць у лабараторыю не меней за 30% ад увезенай ім партыі тавараў. Паводле яго слоў, для кожнай методыкі вызначаныя патрэбныя аб’ёмы прадукцыі.

Урадавая пастанова №666 набыла моц 27 жніўня. Дакумент уводзіць дзяржаўную санітарна-гігіенічную экспертызу прадукцыі замежнай вытворчасці з выдачай санітарна-гігіенічнага заключэння. Выключэнне складзе прадукцыя, якая падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама харчовыя прадукты з абмежаванымі тэрмінамі выкарыстання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі