МУС Беларусі шукае амаль 1000 чалавек па "пратэсных справах"

Тэрміны даўнасці па адміністрацыйных правапарушэннях скончыліся, але крымінальная адказнасць застаецца, нагадваюць у МУС / pixabay.com
Тэрміны даўнасці па адміністрацыйных правапарушэннях скончыліся, але крымінальная адказнасць застаецца, нагадваюць у МУС / pixabay.com

Каля тысячы беларусаў знаходзіцца ў вышуку за здзяйсненне "экстрэмісцкіх" злачынстваў. Пра гэта расказаў у эфіры СТВ намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. Праграма была прысвечаная працы камісіі па вяртанні беларусаў, якія з'ехалі.

"У нас ёсць практычна тысяча грамадзян, якія афіцыйна знаходзяцца ў вышуку за здзяйсненне крымінальна каральных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2020-м, 2021-м, некаторыя — у 2022 годзе", — заявіў Казакевіч. Ён таксама нагадаў, што калі тэрміны даўнасці па адміністрацыйных правапарушэннях у большасці выпадкаў скончыліся, то крымінальная адказнасць застаецца. Казакевіч таксама адзначыў, што праца так званай камісіі па вяртанні не з'яўляецца амністыяй.

"Вельмі зручна лічыць, што гэта амністыя. Ты вярніся, Радзіма ўсё даруе. Ты вярніся і адкажы за тое, што ты зрабіў", — заявіў прадстаўнік МУС. Зварот у камісію дае, з яго слоў, толькі магчымасць "для змякчэння пакарання, для нейкіх рэчаў, якія могуць так ці інакш палегчыць лёс вось такога чалавека".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі