МУС хоча прызнаць экстрэмісцкім кліп "Баю-бай" гурта "Дай дарогу"
МУС хоча прызнаць экстрэмісцкім кліп "Баю-бай" гурта "Дай Дарогу". Пра гэта паведаміў у Instsgram саліст гурта Юрый Стыльскі. Ён апублікаваў афіцыйны ліст, дасланы з ГУБАЗіК МУС.
На думку міліцэйскіх экспертаў, кліп "зняты з мэтай дыскрэдытацыі работнікаў сілавых структураў".
"Сітуацыя затрымання парушальнікаў грамадскага парадку прадстаўлена аўтарамі песні як бязлітаснае забойства", — патэтычна сцвярджаецца ў экспертным заключэнні.
Разгляд справы пачнецца 5 жніўня ў судзе Ленінскага раёна Брэста. Лідар “Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі запрошаны туды ў якасці “зацікаўленай асобы”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.