Прызналі "экстрэмісцкімі" кліп і тэкст песні “Экстрэміст” гурта “Дай дарогу!"

"Наша возьме, па любому!" — лічаць музыкі / https://www.facebook.com/daidaroguby/
"Наша возьме, па любому!" — лічаць музыкі / https://www.facebook.com/daidaroguby/

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" кліп і тэкст песні “Экстрэміст” гурта “Дай Дарогу!”. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёна Брэста 8 лютага. "Экстрэміст" ужо трапіў у "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" на сайце Міністэрства інфармацыі РБ.

“Дай Дарогу!” прэзентаваў песню “Экстрэміст” у канцы мінулага года. "Усім экстрэмістам 2020 года прысвячаецца, — пісалі ўдзельнікі гурта ў сваіх сацсетках. — Усім тым, хто пералазіў праз калючы дрот, уcім тым, хто плыў, ляцеў, поўз і проста ў жаху ўцякаў ад вар'яцкіх прысудаў. Для ўсіх смелых беларусаў, якія нягледзячы на дзікую машыну рэпрэсіяў, не пабаяліся адстойваць сваё права на свабоду і працягваюць змагацца”.

Летам 2021-га ў РБ прызналі "экстрэмісцкім" кліп "Баю-бай" гурта. Пасля прызначэння суда лідар "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі пакінуў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі