МУС прагназуе, што беларускія гастарбайтары пачнуць вяртацца з Расіі

Па прагнозах МУС Беларусі, павялічыцца зваротная хваля беларускіх працоўных мігрантаў з Расіі.

"Крызісныя працэсы, якія назіраюцца цяпер у РФ, закранулі і беларусаў. Цэлы комплекс суб'ектаў гаспадарання, якія прыцягвалі грамадзян Беларусі, будзе скарачаць інвестыцыі ў будаўніцтва, сферу абслугоўвання. У сувязі з гэтым азначыцца зваротная тэндэнцыя, будзе ўзрастаць вяртанне беларусаў на радзіму", — перадае interfax.by словы начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бегуна.

Таксама Бягун адзначыў, што беларусы заўжды славіліся як высокакваліфікаваная рабочая сіла. Таму на яго думку, скарачэнні ў Расіі закрануць беларусаў апошнімі.

Па звестках МУС Беларусі, штогод у Расіі працуюць каля 100 тысяч беларускіх грамадзян.

Фота — altaynews.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі