Мужчынам прызыўнога ўзросту абмяжуюць права выезду з Беларусі — BELPOL

Беларускі вайсковец, ілюстрацыйнае фота

Беларускі вайсковец, ілюстрацыйнае фота / "Ваяр"

Рэжым Лукашэнкі рыхтуецца абмежаваць права выезду з Беларусі для мужчын прызыўнога ўзросту — гэта 18-27 гадоў. Пра гэта паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BELPOL са спасылкай на свае крыніцы ў Мінабароны РБ.

Новыя правілы, нібыта, мяркуецца ўвесці, грунтуючыся "нацыянальнымі інтарэсамі" краіны.

Паведамляецца, што гэтае абмежаванне будзе ўводзіцца аўтаматычна разам з публікацыяй указу Лукашэнкі пра чарговы вайсковы прызыў. Яно будзе дзейнічаць на час прызыву. У Беларусі прызыўныя мерапрыемствы ладзяцца двойчы на год — увесну і ўвосень, і кожны раз яны працягваюцца па 4 месяцы.

У такім разе мужчыны прызыўнога ўзросту не змогуць пакідаць межы Беларусі на працягу васьмі месяцаў на год.

Дарэчы, 12 красавіка ў Маскве Аляксандр Лукашэнка абверг верагоднасць таго, што Беларусь пачне актыўныя баявыя дзеянні на баку Расіі супраць Украіны. "Такой неабходнасці няма... Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь — мірная, ціхая, спакойная, якая робіць сваю справу", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі