Музыку Максіма Субача асудзілі на 15 сутак

Музыку Максіма Субача асудзілі на 15 сутак

Музыку гуртоў TonqiXod і Subtonans Максіма Субача асудзілі на 15 сутак, паведамляе Беларуская Рада культуры. Яго прызналі вінаватым па "народным" артыкуле 24.23 КаАП.

Нагодай стала налепка з "Пагоняй" на аўто музыкі. Пратакол на яго склалі на падставе фотаздымака, зробленага амаль 2 месяцы таму. Сёння быў апошні дзень, калі яго маглі асудзіць.

Як распавядала Еўрарадыё, Субачу некалькі разоў прапаноўвалі прыйсці ў міліцыю "паразмаўляць" і ў выніку затрымалі да суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі