МВФ прагназуе ў 2014 годзе інфляцыю ў Беларусі ў 16%

Выканаўчы Савет Міжнароднага валютнага фонду пасля кансультацый з беларускім бокам апублікаваў свой ​​прагноз развіцця эканомікі Беларусі і прапановы па паляпшэнні сітуацыі, перадае interfax.by.

Міжнародны валютны фонд абяцае павольны рост беларускага ВУП з прагнозам у бок пагаршэння. Некаторы рост экспарту, паводле ацэнак экспертаў МВФ, адбыўся дзякуючы сезонным і разавым фактарам. Эксперты МВФ лічаць, што праблемы эканомікі па-ранейшаму звязаныя з дэфіцытам рахунку бягучых аперацый, структурнымі абмежаваннямі, інфляцыяй і аслабленнем попыту ў вядучага гандлёвага партнёра — Расіі.

Інфляцыю ў гэтым годзе МВФ прагназуе на ўзроўні 16%. Сярод надзённых праблемаў беларускай эканомікі МВФ называе "нізкія тэмпы росту, высокую інфляцыю, неспрыяльныя знешнія ўмовы". МВФ вітае намер урада адмовіцца ад мэтавага крэдытавання рэальнага сектара, раіць "пашыраць крэдытаванне на камерцыйнай аснове", бюджэтную кансалідацыю.

Як негатыўныя фактары МВФ адзначае хуткі рост заробкаў, не падмацаваны павышэннем прадукцыйнасці працы, мяккую грашова-крэдытную палітыку, адсутнасць структурных рэформаў, невыкананне рэзервовых патрабаванняў і нормы дастатковасці капіталу адным з буйных беларускіх банкаў.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі