МЗС: Беларусь выступае за прамы дыялог з усімі партнёрамі, у тым ліку і з NATO
МЗС Беларусі пракаментавала заяву кіраўніка польскага МЗС Вітальда Вашчыкоўскага. 8 ліпеня ён агучыў гатоўнасць Польшчы іграць ролю партнёра і пасярэдніка, які наблізіў бы Беларусь да супрацоўніцтва з NATO.
Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы заўважылі зацікаўленасць Мінска ў працы з NATO
Намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі, начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына так пракаментавала гэтую заяву: "Беларусь заўсёды выступала і выступае за прамы, без пасрэднікаў, дыялог з усімі партнёрамі, у тым ліку NATO, зыходзячы са сваіх нацыянальных інтарэсаў і на аснове ўзаемнай павагі". Пры гэтым наша краіна "адназначна выступае супраць нагнятання ваеннай напружанасці ў нашым рэгіёне, супраць таго, каб ствараліся новыя раздзяляльныя лініі ў Еўропе". Цалкам каментар гл. тут.
Вынікі саміта NATO у Варшаве: пашырэнне ваеннай прысутнасці на ўсходзе