МЗС Францыі звінаваціў сям'ю Аляксандра Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі
Дзяржсакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон
Сваякі Аляксандра Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, да яе межаў з краінамі Еўрасаюза, паведамляе ў сераду Deutsche Welle са спасылкай на заяву дзяржсакратара па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клемана Бона.
Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Францыі ў сваёй заяве не назваў канкрэтных імёнаў.
Па словах Бона, мэта беларускага боку — аслабіць і раз'яднаць ЕС. Лукашэнка хоча завабіць Еўрасаюз у пастку, сцвярджаючы, што Еўропа парушае ўласныя прынцыпы, мяркуе дзяржсакратар. Прадстаўнік МЗС Францыі заклікаў дзейнічаць "рашуча і гуманна" ў сітуацыі на польска-беларускай мяжы.
Як паведамляла Еўрарадыё, больш за 700 чалавек знаходзяцца пад следствам у Польшчы па падазрэнні ў кантрабандзе мігрантамі, якія незаконна хацелі трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. Супраць іх узбуджана звыш 180 спраў.
З пачатку года польскія памежнікі зарэгістравалі амаль 26 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. З іх 14 200 — толькі за кастрычнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.