МЗС Расіі: Падчас галасавання ў ААН па Крыме меў месца шантаж
27 сакавіка Генасамблея ААН прагаласавала супраць прызнання легітымнасці рэферэндума аб незалежнасці паўвострава.
"Шырокі роскід пазіцый дзяржаў - членаў ААН, вялікая колькасць тых, хто ўстрымаўся і якія не прысутнічалі на галасаванні сталі красамоўным сведчаннем непрымання аднабокай трактоўкі падзей, якія адбываюцца ва Украіне. Пры гэтым вядома, які беспардонны ціск, ажно да палітычнага шантажу і эканамічных пагроз, аказваўся на цэлы шэраг дзяржаў-членаў з тфсым, каб яны прагаласавалі "за", - гаворыцца ў паведамленні на сайце міністэрства.
Нагадаем, што напярэдадні генеральная Асамблея ААН пераважнай большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, у якой утрымліваецца заклік да мірнага ўрэгулявання сітуацыі і адмовы ад аднабаковых дзеянняў , накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. За рэзалюцыю прагаласавалі 100 краін, 58 дзяржаў устрымаліся, Расія і яшчэ 10 краін прагаласавалі супраць. Пазіцыю Расіі падтрымалі Арменія, Беларусь, Балівія, Куба, КНДР, Нікарагуа, Судан, Сірыя, Венесуэла і Зімбабвэ.