МЗС заявіў, што Беларусь і ЗША аб’ядноўвае нашмат больш, чым раз’ядноўвае

МЗС заявіў, што Беларусь і ЗША аб’ядноўвае нашмат больш, чым раз’ядноўвае

МЗС Беларусі зрабіла заяву з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін нашай краіны і ЗША. У ёй падкрэсліваецца, што Злучаныя Штаты сталі другой краінай у свеце, якая прызнала суверэнітэт Рэспублікі Беларусь і прапанавала беларускай дзяржаве наладзіць поўныя дыпламатычныя адносіны, абмяняцца амбасадарамі. У далейшым "адносіны паміж Беларуссю і ЗША прайшлі няпросты шлях сталення і развіцця". Паміж краінамі "дагэтуль захоўваюцца нявырашаныя пытанні, шэраг з якіх мае для бакоў прынцыповы характар".

"Між тым сімвалічна, што юбілей усталявання беларуска-амерыканскіх дыпламатычных адносін прыпадае на перыяд паступовай нармалізацыі двухбаковых адносін, аднаўлення даверу і вяртання бакоў да дыялогу па шырокім спектры пытанняў — ад эканомікі і інвестыцый да ваеннай сферы, культуры і захавання спадчыны, ад развіцця дэмакратычных інстытутаў да ўмацавання навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння", — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

Адзначаецца, што "Беларусь і ЗША аб’ядноўвае нашмат больш, чым раз’ядноўвае". У Мінску спадзяюцца на тое, што працэс паступовага паляпшэння адносін паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі "будзе не толькі садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і вырашэнню складаных пытанняў двухбаковых адносін, але і стане фактарам нармалізацыі міжнароднай сітуацыі і ўмацавання рэгіянальнай бяспекі ва Усходняй Еўропе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі