На Беларускай АЭС пачалася "гарачая" абкатка другога энергаблока

На Беларускай АЭС пачалася "гарачая" абкатка другога энергаблока

27 ліпеня на Беларускай АЭС пачалася "гарачая" абкатка другога энергаблока, паведамляе прэс-служба расійскай карпарацыі "Расатам", якая будуе электрастанцыю.

Падчас гэтага працэсу спецыялісты правяраюць працаздольнасць асноўнага абсталявання энергаблока на адпаведнасць патрабаванням праектнай дакументацыі. Усё асноўнае і дапаможнае абсталяванне і сістэмы рэактара праходзяць выпрабаванні пры працоўных параметрах: тэмпература цепланосьбіта першага контуру рэактарнай устаноўкі — да 280 градусаў Цэльсія, а ціск — да 160 атмасфер.

Падчас "гарачай" абкаткі не правяраецца толькі загрузка ядзернага паліва, падача пары на турбіну і выдача электраэнергіі ў сетку. 

Таксама спецыялісты выпрабуюць сістэмы бяспекі, правераць сістэмы электрасілкавання ўласных патрэб, сістэмы кіравання і абароны рэактара.

Нагадаем, што першы рэактар Беларускай АЭС з невядомых прычынаў адключыўся 12 ліпеня. Спецыялісты займаюцца яго праверкай. Уключыць у сетку плануецца ў сярэдзіне жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі